У Беларусь забаронена ўвозіць птушкагадоўчую прадукцыю з Расіі

Беларусь увяла часовыя абмежаванні на ўвоз птушкагадоўчай прадукцыі з Краснадарскага краю Расіі. Гэта звязана з выяўленнем там выпадка захворвання птушыным грыпам. На адной з птушкафабрык ад захворвання загінулі 400 птушак, яшчэ 400 былі вымушана забітыя.

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання паведамляе, што мяса птушкі і жывая птушка з Краснадарскага краю ў Беларусь не пастаўлялася. У гэтым расійскім рэгіёне закупляліся толькі кармы.

Інтэрфакс