У Беларусі ад 13 лістапада змяняюцца правілы палявання
Згодна з новая рэдакцыяй гэтых правілаў, напрыклад, паляваць на дзіка можа будзе фактычна круглы год. Такі крок выкліканы тым, што за апошнія гады колькасць гэтай дзікай жывёлы прыкметна павялічылася. Сёння папуляцыя налічвае каля 63,8 тысячы галоў. Вяскоўцы ўсё часцей скардзяцца на тое, што дзікі пляжаць палеткі. Іншая дзікая жывёла, ад якой за апошнія гады пачалі моцна цярпець і лясная галіна, і сельскагаспадарчая — гэта рачны бабёр. Цяпер здабываць яго можна будзе з 1 верасня па 1 сакавіка наступнага года. Такія ж тэрміны палявання, як і на бабра, будуць дзейнічаць у дачыненні здабычы рачной выдры. У краіне, дарэчы, яе налічваецца 5,1 тысячы асобінаў.
Шэраг зменаў тычыцца і палявання на птушак, а таксама выбару зброі і спосабаў палявання, паведамляе газета Звязда.
Шэраг зменаў тычыцца і палявання на птушак, а таксама выбару зброі і спосабаў палявання, паведамляе газета Звязда.