У Беларусі адбыўся першы выпуск на факультэце Генштаба
Першы выпуск на факультэце Генеральнага штаба нацыянальнай Ваеннай акадэміі адбыўся напярэдадні. Дыпломы аб вышэйшай вайсковай адукацыі аператыўна-стратэгічнага ўзроўню атрымалі 20 чалавек. Амаль палова з іх закончылі навучанне з залатым медалём. Усе яны ўжо
прызначаныя на вышэйшыя пасады ў Міністэрстве абароны і іншых органах
дзяржаўнага кіравання.
Як адзначае тэлеканал ОНТ, на факультэце Генштаба вывучаюць аператыўнае мастацтва і дзяржаўнае кіраванне, фармаванне ваеннай палітыкі дзяржавы і інфармацыйныя тэхналогіі, геапалітыку і міжнароднае права ў галіне абароны.