У Беларусі "адрэдагуюць правілы прыёму ў ВНУ"
Такое даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка.
Мэта — "каб даць больш магчымасцяў для паступлення здольным дзецям з глыбінкі, якія падчас вучобы могуць паказаць добрыя вынікі нават у параўнанні са студэнтамі са сталіцы".
Паводле слоў Лукашэнкі, колькасць тых, хто скончыў ВНУ, значна павялічылася нават у параўнанні з савецкім перыядам, а спецыялісты па асобных кірунках не запатрабаваныя на рынку працы. Пры гэтым у часткі выпускнікоў завышаныя чаканні адносна далейшага працаўладкавання, лічыць кіраўнік дзяржавы: "Дыплом атрымаў, не важна нават як, і ён лічыць, што яму заўтра Лукашэнка павінен даць вялікі стол і крэсла. Не ведаю. Гэта, напэўна, няправільны падыход", інфармуе БелаПАН.
Фота — sb.by