У Беларусі адзначаюць Радаўніцу — дзень памінання нябожчыкаў
13 красавіка ў Беларусі адзначаюць Радаўніцу — дзень, калі жывыя людзі памінаюць тых, хто пакінуў гэты свет. Радаўніца — адно з самых старажытных святаў. Яе карані ляжаць у кульце продкаў. Праз паганства ўсходніх славянаў свята засвоіла праваслаўе. У Радаўніцу праваслаўныя наведваюць могілкі, моляцца пра спачын душ сваякоў і дзеляцца з імі радасцю пра Ўваскрасене Хрыста.
У Беларусі Радаўніца афіцыйна з'яўляецца непрацоўным днём.
Па традыцыі, у гэты дзень непажадана сеяць і ўвогуле працаваць у полі. Напярэдадні Радаўніцы гаспадыні рыхтуюць стравы для памінавення на могілках, прычым колькасць талерак павінна быць няцотнай. Усё прыгатаванае складаецца ў вялікую хустку, туды ж дадаюцца фарбаваныя яйкі, асвячоныя на Вялікдзень.
Раніцай людзі, каб памянуць сваякоў, ідуць у царкву, а пасля абеду адпраўляюцца на могілкі.