У Беларусі адзначаюцца 65-я ўгодкі знішчэння нацыстамі Мінскага гета
65-я ўгодкі знішчэння нацыстамі Мінскага гета адзначаюцца ў Беларусі і ў замежжы. Сёння мемарыяльны комплекс "Яма" ў беларускай сталіцы наведае кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, дыпламаты, прадстаўнікі рэлігійных аб'яднанняў і грамадскіх арганізацый. Ушанаваць памяць загінулых вязняў гета прыедуць дзяржаўныя і грамадскія дзеячы Нямеччыны.
Тэлеканал СТВ нагадвае, што Мінскае гета было чацвёртым па велічыні ў Еўропе і другім па колькасці знішчаных яўрэяў. За два гады і тры месяцы свайго існавання там загінулі каля ста тысяч вязняў.
Тэлеканал СТВ нагадвае, што Мінскае гета было чацвёртым па велічыні ў Еўропе і другім па колькасці знішчаных яўрэяў. За два гады і тры месяцы свайго існавання там загінулі каля ста тысяч вязняў.