У Беларусі аўтобус з Малдовы наехаў на літоўца, мужчына загінуў
Трагічнае здарэнне адбылося 20 лістапада на аўтадарозе М-8 (мяжа Расіі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны) каля населенага пункта Копці.
Як інфармуе БЕЛТА, на абочыне спыніўся аўтамабіль з літоўскімі нумарамі, з яго выйшаў мужчына, грамадзянін Літвы. У гэты час у накірунку Оршы рухаўся аўтобус з рэгістрацыйнымі нумарамі Малдовы. Ён збіў літоўца, які памёр на месцы.
Сітуацыя, нібыта, ускладнялася дробным дажджом, які абмяжоўваў і без таго кепскую бачнасць кіроўцу аўтобуса.
Фота — bymedia.net