У Беларусі будуць спецыялісты і магістры

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу адобрыў праект закона “Аб вышэйшай адукацыі”. Прэзентаваў закон старшыня камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях Анатоль Новікаў, які адзначыў, што прынцыпова новым для беларускай вышэйшай школы з’яўляецца афіцыйнае ўстанаўленне двух ступеняў адукацыі. Гэта будзе падрыхтоўка дыпламаваных спецыялістаў з тэрмінам навучання на дзённай форме 4-5 год і магістартура з тэрмінам навучання 1-2 гады ў залежнасці ад спецыяльнасці.

Будуць выдавацца і два дыпломы – спецыяліста і магістра. Іх прызнанне і ўстанаўленне эквівалентнасці ў іншых краінах будзе адбывацца ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі. З іншых новаўвядзенняў зацьверджаная магчымасць для студэнта на акадэмічны адпачынак у выпадках фінансавых цяжкасцяў.

Паводле “Белапан”