У Беларусі будуць выпускаць больш гарэлкі і менш — "чарніла"

Урад Беларусі зацвердзіў квоты на вытворчасць алкагольнай прадукцыі ў 2009 годзе. Квота на вытворчасць гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў у будучым годзе павялічыцца на 7,3% у параўнанні з 2008 годам і складзе 16,269 млн. дал. На 5,4% у параўнанні з 2008 годам павялічыцца квота на выпуск каньяку (да 270 тыс. дал), пладовых мацаваных марачных вінаў, палепшанай якасці і адмысловай тэхналогіі — на 82,6% (да 3,931 млн. дал). Вытворчасць савецкага шампанскага і іншых пеністых вінаў узрасце на 12,4% (да 1,4 млн. дал).

Затое ў наступным годзе прадугледжана панізіць на 1,1% (да 11,349 млн. дал) выпуску спірту этылавага з харчовай сыравіны, пладовых мацаваных ардынарных вінаў — на 21,1% (да 19,030 млн. дал). Квота на выпуск вінаградных вінаў паменшылася на 6,4% (да 4,010 млн. дал).

БЕЛТА