У Беларусі будзе створаны інфармацыйны цэнтр развіцця ядзернай энергетыкі

Пра гэта паведаміў намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак на пасяджэнні круглага стала па пытаннях арганізацыі радыяцыйнай бяспекі насельніцтва пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі.
Тэме бяспекі АЭС даў працяг намеснік генеральнага дырэктара Аб'яднанага інстытута высокаэнергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" Акадэміі навук Мікалай Груша. Ён заявіў, што ў Беларусі пабудуюць атамную станцыю, якая будзе адпавядаць усім апошнім патрабаванням бяспекі.

Пры гэтым ён зазначыў, што будзе распрацаваны план рэагавання на магчымыя аварыйныя сітуацыі, каб не дапусціць апраменьвання звыш устаноўленых норм, а па перыметры АЭС плануецца ўсталяваць датчыкі, якія будуць фіксаваць радыяцыйны фон.

БелаПАН