У Беларусі чакаюцца два тыдні вільготнага няўстойлівага надвор’я
Увесь тыдзень у Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор’е, калі характар яго будуць вызначаць актыўныя цыклоны з боку Атлантыкі. Пра гэта паведамляе служба гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра. Паводле словаў спецыялістаў, не зусім зімовае цёплае надвор’е будзе
гаспадарыць у нас ажно на працягу двух тыдняў. Тэмпература паветра
ўначы будзе вагацца ад -3 да +3 градусаў, удзень – ад 2 градусаў марозу
да 4 цяпла. Ападкі будуць назірацца ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.
Напрыканцы другой дэкады снежня на тэрыторыю нашай краіны завітае халоднае надвор’е, калі ападкі будуць назірацца ў выглядзе снегу і мокрага снегу. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да 6 марозу, пры праясненнях да -10 градусаў, удзень – ад -4 градусаў да 1 цяпла.
У апошнія дні снежня нас чакае чарговае павышэнне тэмпературы паветра.
Звязда