У Беларусі інфляцыя за травень склала 1,3%, за студзень-травень — 6,6%
У Беларусі спажывецкія кошты ў траўні 2008 года павялічыліся на 1,3%. Дарэчы, раней адзначаўся рост на 1,2% у красавіку, на 0,8% — у сакавіку, 0,7% — у лютым і 2,5% — у студзені. За студзень-травень 2008 года інфляцыя ў Беларусі склала 6,6%, а ў студзені-траўні 2007 года — 3,2%. Сярэднемесячная інфляцыя ў студзене-траўні 2008 года вырасла да 1,3% супраць 0,64% у студзені-траўні 2007 года.
У гадавым вылічэнні інфляцыя ў траўні 2008 года склала 15,8%.
"Інтэрфакс"
У гадавым вылічэнні інфляцыя ў траўні 2008 года склала 15,8%.
"Інтэрфакс"