У Беларусі малако могуць назваць “малочным напоем”

У Беларусі могуць увесці новы панятак — “малочны напой”, які атрымліваюць з сухога малака, паведамляе БелаПАН. Як лічаць спецыялісты Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі, уласцівасці такіх прадуктаў адрозніваюцца ад атрыманых з натуральнага малака. Разам з тым самі вытворцы лічаць, што прадукцыя з сухога малака для Беларусі хутчэй вынятак з правілаў. У сельскай гаспадарцы вырабляюць дастатковую колькасць натуральнага малака для далейшай перапрацоўкі. У краіне выкарыстоўваюць круглагадовае ўтрыманне кароваў у стайнях і іх штучнае асемяненне, а гэта дазваляе атрымліваць малако незалежна ад сезона.

На ўпакоўцы малочнай прадукцыі ў абавязковым парадку павінна быць пазначала, з якога малака яна вырабленая — нармалізаванага ці адноўленага з сухога.