У Беларусі могуць ліквідаваць партыю жанчын
Вярхоўны суд Беларусі сёння пачне разгляд пазову аб ліквідацыі Беларускай партыі жанчын "Надзея". Пра гэта паведаміла прэс-сакратар суда Анастасія Цымановіч. Пазоў аб ліквідацыі партыі падаў Мінюст Беларусі, спасылаючыся на тое, што "за час сваёй дзейнасці БПЖ "Надзея" неаднаразова парушала заканадаўства Беларусі і ўласны статут, не мела юрыдычнага адрасу".
“Жанчын” абвінавачваюць у тым, што партыя не стварыла мінскую гарадскую структуру, а таксама неабходную колькасць абласных аргструктур.
Разам з тым Мінюст незадаволены тым, што жаночая партыя прымала ўдзел ва ўстаноўчай канферэнцыі па стварэнні Саюза левых партый, што прайшла за межамі краіны.
“Інтэрфакс”