У Беларусі могуць забараніць поліэтыленавыя пакеты
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ў будучыні не выключае магчымасці далучэння краіны да кампаніі па спыненні выкарыстання поліэтыленавых пакетаў.
Пра гэта паведаміў начальнік спецінспекцыі дзяржкантролю за абыходжанне з адыходамі Мінпрыроды Сяргей Кузьмянкоў. Паводле яго слоў, калі досвед Кітая і Аўстраліі па забароне выкарыстання поліэтыленавых пакетаў будзе паспяховым і прывядзе да прыкметнага паляпшэння экалогіі, то наша краіна ў будучыні можа зрабіць падобныя крокі.
Аднак, як адзначыў спецыяліст, пакуль не варта забараняць поліэтыленавыя пакеты, а лепш іх перапрацоўваць. Для гэтага неабходная шырокамаштабная арганізацыя паасобнага збору смецця.
БЕЛТА