У Беларусі могуць зрабіць платнай аматарскую рыбалку

Аматарская рыбалка можа стаць у Беларусі платнай. У Мінпрыроды кажуць, што прыродаахоўнае заканадаўства трэба прывесці ў адпаведнасць з агульнаеўрапейскімі стандартамі і прыводзяць у прыклад якраз платную рыбалку.
На сённяшні дзень на большай частцы азёраў, якія знаходзяцца на тэрыторыях нацыянальных паркаў, за рыбалку ўжо трэба плаціць. Пры гэтым існуе абмежаванне злоўленай рыбы — не болей за 5 кг на дзень. Аднак, паколькі ў нашай краіне каля 10 тысяч азёраў і каля 20 тысяч рэчак, дык узяць пад кантроль іх будзе праблематычна, адзначае "Ежедневник".