У Беларусі можа на 4-8 дзён скараціцца ацяпляльны сезон
Працягласць ацяпляльнага перыяду ў Беларусі ў найбліжэйшыя два дзесяцігоддзі можа зменшыцца на 4-8 дзён, лічыць нацыянальны эксперт па пытаннях змянення клімату Аляксандр Грабянькоў. На яго думку, глабальнае пацяпленне ўсё ж дасць Беларусі болей мінусаў, чым плюсаў. Ад скарачэння ацяпляльнага сезона краіна выйграе ўзімку, аднак летам цераз актыўнае выкарыстанне кандыцыянераў узрасце спажыванне электраэнэргіі. Да таго ж вялікая колькасць адлігаў і мокрых ападкаў у халодныя месяцы могуць прывесці да паскоранага старэння будынкаў і запатрабуе дадатковых эксплуатацыйных выдаткаў. Для вырашэння такіх праблемаў спатрэбяцца новыя будаўнічыя матэрыялы, паведамляе БЕЛТА.