У Беларусі навучыліся гадаваць скуру ў лабараторыях
У Беларусі навучыліся гадаваць скуру, паведамляе ОНТ. У дзвюх лабараторыях краіны навукоўцы ладзяць унікальны эксперымент — прымушаюць клеткі скуры размнажацца. Пакуль атрыманыя фрагменты можна разгледзець толькі пад мікраскопам. Аднак навукоўцы спадзяюцца, што ў будучыні гэтая тэхналогія дазволіць ратаваць людзей з цяжкімі апёкамі. Над гэтым эксперыментам у Беларусі працавалі пяць год. Зараз навукоўцы рыхтуюць яшчэ адну тэхналогію — замарозкі і захоўвання скуры, калі пацыенту немагчыма перасадзіць уласную і патрэбны донар. Дарэчы, эксперыменты з гадаваннем скуры ў лабараторыях у свеце пачаліся 30 год таму, такія тэхналогіі ўжо існуюць. Але ж Беларусі дорага іх набываць, таму яны вынаходзяць свае спосабы вырашэння праблемы.