У Беларусі не паспелі надрукаваць падручнікі па грамадазнаўстве і чарчэнні

У Беларусі не паспелі выдаць да пачатку навучальнага года падручнікі па прадметах "Грамадазнаўства" і "Чарчэнне", што ўведзены ў курс сярэдняй школы сёлета. Пра гэта паведаміў намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак. Нагадаем, у адпаведнасці з прэзідэнцкім дэкрэтам, вучні IX класса будуць вывучаць чарчэнне, а вучні IX-XI класаў - грамадазнаўства замест навучальнага курса "Чалавек. Грамадства. Дзяржава", які вывучаўся ў VII-XII класах.

Падручнік па грамадазнаўстве для IX класа будзе выдадзены толькі да 2009/2010 навучальнага года. Рукапіс падручніка па чарчэнні таксама ўжо падрыхтаваны, але калі кніга пабачыць свет, невядома.

Намеснік міністра інфармацыі раіць пакуль пашукаць у школьных бібліятэках старыя падручнікі, паведамляе БелаПАН.