У Беларусі неўзабаве спыніцца рэклама астролагаў і варажбітак
Рэклама астролагаў і варажбітак спыніцца з 13 верасня. Гэта прадугледжана Законам Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэкламы". У законе сказана, што поўная забарона на рэкламу прадугледжана для "прац, паслуг (дзейнасці) гіпнатызёраў, экстрасэнсаў, варажбітак, спірытаў, астролагаў, ведзьмакоў, прадракальнікаў, іншых асобаў, якія абвясцілі або лічаць сябе здольнымі прадказваць падзеі, уздзейнічаць на людзей, духоўны свет, маёмасць, навакольны асяродак шляхам выкарыстання звышнатуральных здольнасцяў або сілаў".
Наша ніва
Наша ніва