У Беларусі пачалі рэструктурызаваць валютныя крэдыты насельніцтва
“Белаграпрамбанк” ад 8 лістапада пачынае праграму рэструктурызацыі крэдытаў у замежнай валюце, паведамляе БЕЛТА. Тыя грамадзяне, якія маюць запазычанасці па валютных крэдытах, могуць замест іх узяць крэдыт у беларускіх рублях. Нагадаем, што ў адпаведнасці з пастановай Нацбанку ад 14 ліпеня 2009 года, банкі ў Беларусі перасталі пазычаць грамадзянам валюту. Такім чынам, Нацбанк спрабуе знізіць рызыкі, звязаныя з несвоечасовым вяртаннем пазыкаў, а таксама абараніць насельніцтва ад хістанняў валютных курсаў. Забарона крэдытавання ў замежнай валюце дзейнічае да 1 студзеня 2011 года, але Нацбанк хоча, каб такое правіла захавалася і надалей.