У Беларусі пачалося святкаванне 645-х угодкаў перамогі на Сініх Водах
У Беларусі пачалося святкаванне 645-х угодкаў перамогі войска Вялікага княства Літоўскага на чале з вялікім князем Альгердам на Сініх Водах.
У 1362 годзе беларускія ваяры разграмілі татарскіх заваёўнікаў і вызвалілі значную частку Украіны.
Святкаванне пачалося з адкрыцця выставы дзіцячага малюнка, прысвечанай юбілею перамогі. На ёй былі сабраныя каля 30 малюнкаў дзяцей і падлеткаў, мінскіх школьнікаў і студэнтаў.
На мерапрыемстве, якое праходзіла ў мінскай сядзібе Таварыства беларускай мовы, прысутнічаў і амбасадар Украіны з Беларусі Ігар Ліхавы. Ён падзякаваў за ініцыятыву па святкаванні даты бітвы.
Дарэчы, 12 верасня ў Мінску адбудзецца круглы стол, прысвечаны бітве на Сініх Водах і яе значэнню для незалежнасці Беларусі і Украіны.
БелаПАН