У Беларусі пачне працаваць "Школа "Свабоднага тэатру"

"Школа "Свабоднага тэатру" неўзабаве пачне працаваць у Беларусі. Пра гэта заявіў Мікалай Халезін, арт-дырэктар "Свабоднага тэатру". Паводле Халезіна, у школе будуць навучацца беларускія акцёры, драматургі, тыя "кадры", на якія зможа ў будучым абапірацца "Свабодны тэатр".

Дарэчы, учора ў прывытным памяшканні ў Мінску адбыўся паказ нямецкага спектаклю "Нажніцы". Яго паглядзелі каля 50 чалавек, пераважна маладыя людзі. Вось што распавядае адна з іх - Алена Акуліч:

"Гэта спектакль сацыяльны, цалкам адаптаваны да беларускай рэчаіснасці. У ім распавядаецца пра жыццёвую чалавечую драму адной сям'і... Гэта - монаспектакль, вельмі экспрэсіўны, незвычайны. Публіка яго ўспрыняла на адным дыханні".