У Беларусі пачынае працаваць чарговая місія МВФ
Місія Міжнароднага валютнага фонду пачынае працаваць у Беларусі з сённяшняга дня. На працягу тыдня яна будзе вывучаць эканамічную сітуацыю ў нашай краіне, у прыватнасці, апошнія змены ў эканоміцы. Як паведамляе "Інтэрфакс", гэта прамежкавы візіт супрацоўнікаў МВФ у рамках праграмы stand-by перад агляднай місіяй, якая плануе прыехаць у Мінск у красавіку.
Нагадаем, у студзені Выканаўчы савет дырэктароў МВФ ухваліў выдзяленне Беларусі крэдыта ў памеры 2,46 млрд долараў пад рэалізацыю разлічанай на 15 месяцаў праграмы рэформаў.
Першы транш у памеры 788 млн долараў Беларусь ужо атрымала. Астатнія сродкі мусяць пералічвацца з улікам штоквартальных справаздачаў беларускага ўраду. Мінфін Беларусі чакае паступленне чарговага траншу ў памеры каля 400 млн долараў у красавіку 2009 года.