У Беларусі падаражэў бензін і дызпаліва на 5%
З 23 ліпеня ў Беларусі павялічаны цэны на нафтапрадукты на ўнутраным рынку ў сярэднім на 5%. Цяпер кошт бензіну А-76 (нармаль-80) складае 1.950 рублёў за 1 літр, бензіну АІ-92 — 2.470, бензіну АІ-95 — 2.810, дызельнага паліва — 2.240.
Спецыялісты канцэрна “Белнафтахім” тлумачаць, што павышэнне цэн на нафтапрадукты абумоўлена ростам цаны на нафту і прынята "для забеспячэння прыцягальнасці працы прадпрыемстваў на ўнутраным рынку Беларусі". На іх думку, цана ў Беларусі на нафтапрадукты істотна ніжэйшая, чым у прыгранічных дзяржавах, і гэта вядзе да таго, што паліва вывозіцца за межы краіны.