У Беларусі павышаныя закупачныя цэны на мяса і малако
Закупачныя цэны на малако і мяса павышаныя ў чарговы раз у Беларусі. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў намеснік міністра эканомікі Уладзімір Адашкевіч. Паводле яго словаў, закупачныя цэны павышаныя з 26 лютага на малако -
на 10%, на ялавіччыну - на 5%, на свініну - на 5%. Адашкевіч адзначыў,
што рознічныя цэны на гэтыя тавары будуць павышацца паэтапна на працягу
4 месяцаў, у сярэднім на 1,5-2% за месяц.
Раней ужо паведамлялася, што павышэнне закупачных цэнаў праведзена з ініцыятывы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання для паляпшэння фінансавага становішча сельскагаспадарпчых арганізацый і збліжэння ўзроўню закупачных цэнаў з цэнамі ў суседніх рэгіёнах.
Нагадаем, папярэдняе павышэнне закупачных цэнаў адбылося ў Беларусі ў лістападзе 2007 года.