У Беларусі плануецца палегчыць пакаранне за хабарніцтва

Віды пакарання за атрыманне хабару ў Беларусі плануецца пашырыць. У прыватнасці, прапаноўваецца знізіць ніжнюю планку і ўвесці абмежаванне волі ў санкцыю аднаго з артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Такая норма ўтрымоўваецца ў зменах і дадатках у некаторыя законы па пытаннях крымінальнай адказнасці і аператыўна-вышуковай дзейнасці, якія паступілі ў Палату прадстаўнікоў, перадае БЕЛТА.

Цяперашняя рэдакцыя часткі першага артыкула 430 Крымінальнага кодэкса,напрыклад, не ўлічвае акалічнасці атрымання і памер хабару. Аднак за гэта пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Новы законапраект дапаўняе гэтую частку артыкула альтэрнатыўным пакараннем у выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў.