У Беларусі плануецца ўвесці пеню за няўчасную выплату аліментаў

Яе памер складзе 0,3% за кожны дзень пратэрміноўкі. Акрамя таго, у судовым парадку можна будзе запатрабаваць пакрыцця маральнай і матэрыяльнай шкоды, выкліканай няўчасным атрыманнем аліментаў.

Гэтыя нормы прадугледжаныя папраўкамі ў некаторыя кодэксы па пытаннях спагнання аліментаў на дзяцей, якія рыхтуе да разгляду ў другім чытанні ў Палаце прадстаўнікоў Пастаянная камісія па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям'і і моладзі.

Як паведамілі ў парламенцкай камісіі, папраўкамі замацоўваецца мінімальны памер аліментаў. Ён будзе залежаць ад колькасці дзяцей, на якіх яны павінны выплачвацца. Пры гэтым распаўсюджвацца норма будзе нават на беспрацоўных або адказчыкаў з нізкімі прыбыткамі.

У законапраекце прадугледжана таксама магчымасць заключэння дамовы аб аплаце аліментаў, у якім бацькі абгавораць суму. Складацца дамова будзе на добраахвотнай аснове.

БЕЛТА