У Беларусі птушкі гінуць ад хваробаў і траўмаў, але не ад птушынага грыпу
У Беларусі не зафіксавана ніводнага выпадку гібелі птушак ад птушынага грыпу. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтру Нацыянальнай акадэміі навук нашай краіны па біярэсурсах Міхаіл Нікіфараў. Паводле яго словаў, птушкі гінуць ад розных хваробаў і траўмаў, але не ад птушынага грыпу.
Тым не менш, Беларусь закупіла 5 камплектаў абсталявання для дыягностыкі птушынага грыпу. Кожны з іх каштуе 150 тысяч долараў.
Інтэрфакс
Тым не менш, Беларусь закупіла 5 камплектаў абсталявання для дыягностыкі птушынага грыпу. Кожны з іх каштуе 150 тысяч долараў.
Інтэрфакс