У Беларусі школьнікі будуць тэставаць падручнікі

У Беларусі могуць стварыць грамадскі савет пры Міністэрстве адукацыі. У ім нават школьнікі змогуць тэставаць падручнікі. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "СБ, Беларусь сегодня" заявіў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

"Не кожны добры выкладчык, які піша дапаможнікі для ВНУ, здольны зрабіць гэта для школьнікаў, — выказаўся міністр адукацыі наконт якасці школьных падручнікаў. — Праблема сапраўды ёсць ва ўменні падаць матэрыял так, каб яго зразумела дзіця. І мы цяпер якраз прадумляем форму, як напісаць падручнік, які задаволіў бы большасць вучняў і настаўнікаў. Вядома, усім дагадзіць немагчыма".

Таксама Жураўкоў заявіў, што мясцовыя органы кіравання перакладаюць свае задачы на настаўнікаў.

Нагадаем, новы міністр адукацыі быў прызначаны ў снежні 2014-га. Міхаіл Жураўкоў змяніў на гэтай пасадзе Сяргея Маскевіча.