У Беларусі скралі не менш за 6 мільёнаў долараў "гуманітаркі"

Цэнтрам буйнога скандалу стаў Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі прэзідэнта.  Некалькі крымінальных справаў распачата ўпраўленнем па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкаму па фактах крадзяжу мільёнаў долараў, якія давалі замежныя спонсары на рэалізацыю розных гуманітарных праграмаў, што праходзілі праз згаданы дэпартамент.

Паводле звестак "Ежедневника", падрабязнасці справы не агалошваюцца, у тым ліку і з-за таго, што можа пацярпець імідж нашай краіны ў вачах міжнародных партнёраў. З гэтай прычыны справа перададзеная ў Галоўнае ўпраўленне папярэдняга расследавання МУС.

Галоўным фігурантам скандала з'яўляецца начальнік упраўлення гуманітарнай дзейнасці Дэпартамента Мікалай Алісіевіч. Нядаўна ён быў звольнены з працы. Акрамя яго пад крымінальны пераслед патрапілі некалькі прадпрымальнікаў і бізнэсменаў.

Яшчэ ў 2004 годзе гэтыя людзі прыдумалі хітрую схему, якая дазволіла ім скрасці не менш за 6 мільёнаў долараў "гуманітаркі".