У Беларусі створаны цэнтр палярных даследаванняў
Цэнтр палярных даследаванняў створаны ў нашай краіне. Ён пачне фармаванне беларускай экспедыцыі ў Антарктыду. У чарговую камандзіроўку на паўднёвы полюс чацвёра беларускіх
навукоўцаў накіруюцца ў лістападзе. Там спецыялісты яшчэ раз даследуюць
магчымасць адкрыцця навукова-даследчай станцыі.
Мяркуецца, што яна будзе месціцца ў 14 кіламетрах ад расійскай палявой пляцоўкі “Моладзевая”.
Навукоўцы кажуць, што ўласны цэнтр палярных даследаванняў і адкрыццё станцыі дазволяць фундаментальна вывучыць патэнцыял гэтага рэгіёна і супрацоўнічаць з міжнароднымі палярнымі арганізацыямі.
ОНТ