У Беларусі сёння адзначаецца Дзень міліцыі
Дзень міліцыі адзначаецца 4 сакавіка ў Беларусі.
У гэты дзень у 1917 годзе ў Мінску замест раззброенай паліцыі і жандармерыі пачала арганізоўвацца так званая "народная міліцыя", яе кіраўніком стаў бальшавік Міхаіл Фрунзэ. З 1919 года міліцыя стала афіцыйным органам савецкай Беларусі.
У сваім віншаванні з нагоды прафесійнага свята Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Перакананы, што пры рашэнні пастаўленых задач вы і надалей будзеце служыць узорам адданага служэння народу. Беларускія грамадзяне ўпэўненыя, што заўсёды знойдуць у вас дапамогу і падтрымку. Апраўдаць гэты давер - ваша галоўная задача".
БЕЛТА