У Беларусі ў рэзервовыя дні ЦТ будуць здаваць 733 чалавекі

У Беларусі ў рэзервовыя дні ЦТ будуць здаваць 733 чалавекі

У Беларусі ў рэзервовыя дні цэнтралізаванае тэставанне будуць здаваць 733 чалавекі. Гэта на 64 менш, чым было летась. Найбольш абітурыентаў зарэгістравалася на ЦТ па рускай мове — 226, далей ідзе матэматыка — 134. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў.

Як вядома, летась быў толькі адзін рэзервовы дзень, сёлета абітурыенты іх маюць тры. Адзначаецца, што новаўвядзенне дае шанец здаць больш прадметаў і паступіць у ВНУ ужо сёлета.

У Беларусі ў рэзервовыя дні ЦТ будуць здаваць 733 чалавекі
Фота: БЕЛТА