У Беларусі ўвядуць двухгадовы мараторый на праверкі новых прадпрыемстваў
У Беларусі забароняць праверкі новых прадпрыемстваў цягам двух гадоў са дня іх рэгістрацыі. Гэта прадугледжвае праект указу, падрыхтаваны ўрадам, заявіў віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў.
Па яго словах, у праекце дакумента закладзены прынцып выбарачнага, а не суцэльнага кантролю за дзейнасцю кампаній. Плануецца, што ўсе прадпрыемствы будуць падзеленыя на тры групы рызыкі.
Так, кампаніі высокай ступені рызыкі, будуць правярацца не часцей за адзін раз на год, прадпрыемствы сярэдняй групы рызыкі — раз на тры гады, і кампаніі, аднесеныя да нізкай групы рызыкі, будуць правярацца раз на 5 гадоў.
Замест правядзення рэйдавых праверак улады ўводзяць пазапланавыя тэматычныя праверкі, якія могуць праводзіцца па рашэнні абмежаванай колькасці органаў дзяржкіравання і толькі на аўтатрасах, на гандлёвых месцах на рынках і аб'ектах будаўніцтва.
Разам з тым, праект прадугледжвае вызваленне прадпрыемстваў ад адміністрацыйнай адказнасці пры малаважных парушэннях. У той жа час, узмацняецца адказнасць службовых асоб за неабгрунтаваныя праверкі.
“Інтэрфакс-Захад”