У Беларусі ўвядуць каменданцкую гадзіну для падлеткаў і пакараюць бацькоў

У Беларусі плануецца ўвесці адміністрацыйную адказнасць для бацькоў, чые дзеці знаходзяцца на вуліцы ў начны час. Адпаведны законапраект цяпер знаходзіцца на ўзгадненні ў зацікаўленых міністэрствах і ведамствах. Па словах супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных справаў, гэта выклікана тым, што большасць злачынстваў і правапарушэнняў, учыненых непаўналетнімі, прыпадае на начны час. Так, у 2008 годзе непаўналетнія з 20 да 22 гадзін учынілі 1289 злачынстваў і правапарушэнняў. З 21 да 22 гадзін — 1274; з 22 да 23 — 1325; з 23 да 24 — 1. 689; з 1 да 2 гадзін — 3131; з 2 да 3 — 1057.

Як адзначае БелаПАН, законапраект накіраваны пераважна на прафілактычную працу з бацькамі. Пры затрыманні падлетка на вуліцы ўначы, яго бацькоў будуць штрафаваць на суму да двух базавых велічынь. сёння гэта складае 70 тысяч рублёў.