У Беларусі ўжо хутка павінен з'явіцца амбасадар Еўрасаюза

У Беларусі ўжо хутка з'явіцца амбасадар Еўрасаюза. Зараз праходзіць абвешчаны Еўракамісіяй конкурс на замяшчэнне гэтай пасады, паведамляе БЕЛТА.  Падача дакументаў на конкурс па замяшчэнні пасады амбасадара ЕС у Беларусі завяршылася 10 верасня. Цяпер у Брусэлі праходзяць унутраныя працэдуры ацэнкі кандыдатур. Як адзначылі ў прадстаўніцтве, удзел у конкурсе маглі прыняць не толькі чыноўнікі Еўракамісіі і Рады ЕС, але і дыпламаты з краін Еўрасаюза.

Цяпер прадстаўніцтва ЕС у Беларусі ўзначальвае Часовы павераны ў справах ЕС Жан-Эрык Хольцапфэль. Рашэнне аб прызначэнні амбасадара звязана з ўступам у паўнамоцтвы Лісабонскай дамовы і фарміраваннем Еўрапейскай службы вонкавага дзеяння.