У Беларусі ўзмацняецца санітарны кантроль у сувязі са "свіным грыпам"

Санітарна-эпідэмічная служба Беларусі ўзмацніла супрацьэпідэмічны кантроль у сувязі са з'яўленнем у шэрагу краін свету "свінога грыпу". Галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі падпісаў пастанова пра ўзмацненне санітарна-эпідэмічных мераў і мераў гатовасці да магчымай пандэміі свінога грыпу ў свеце. Вось што распавяла Еўрарадыё галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан:

"У сувязі з гэтай пастановай у нас узмоцніўся санітарна-эпідэмалагічны кантроль у аэрапортах і іншых пунктах пропуска, з мэтай сваечасовага выяўлення і ізаляцыі асоб з падазрэннем на захворванне. Таксама забяспечаны кантроль за станам здароўя пасажыраў, у першую чаргу дзяцей і маладых людзей, якія прыбываюць з Мексікі і ЗША,. У іх праводзіцца абавязковая тэрмаметрыя цела, калі ёсць якое-небудзь падазрэнне".

Таксама ў Беларусі праводзіцца маніторынг захворвання людзей па краіне грыпападобнымі захворваннямі, ідзе праверка усіх служб на гатоўнасць да пандэміі грыпа.