У Беларусі за суткі пацяплела больш чым на 15 градусаў

Цёплае паветра, якое некалькі дзён які вызначала надвор'е на поўдні Беларусі, 8 траўня распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю краіны. У асобных раёнах за суткі пацяплела на 15 і больш градусаў, піша інфармагенцтва БелаПАН. У прыватнасці, у Лынтупах, якія 7 траўня сталі самым халодным месцам у краіне, слупок тэрмометра падняўся з 7 да 24,2 градуса, у Віцебску — з 9,6 да 25,8, у Гродне — з 9,8 да 23,4, у Мінску — з 9,8 да 23,7.

Паменшылася і колькасць ападкаў: калі днём 7 траўня ў шэрагу раёнаў Беларусі выпала да 7 міліметраў, дык на наступны дзень — не больш за 1 міліметр.

Увогуле ж 8 траўня ў Беларусі будзе пахмурна, але з распагоджаннямі. Удзень пераважна па заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра плюс 17—23°С, па ўсходзе да плюс 26°С.