У Беларусі за ўжыванне алкаголю на рабочым месцы будуць штрафаваць
У Беларусi будзе ўведзены штраф за ўжыванне алкаголю на рабочым месцы. Пра гэта са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі піша газета "Звязда". Новая рэдакцыя артыкула 17.3 "Кодэкса аб Адміністратыўных правапарушэннях", якая ўступiць у сiлу 23 лютага, забараняе знаходзiцца на рабочым месцы ў рабочы час у стане алкагольнага, наркатычнага або таксiкаманiчнага ап'янення. Памер штрафу будзе складаць ад адной да дзесяцi базавых велiчыняў (ад 35 тыс. да Br350 тыс.).
Такім чынам, беларускі "КаАП" ідзе па шляху своеасаблівай камерцыялізацыі, бо пакуль за ўжыванне спiртнога на рабочым месцы прадугледжанае толькі звальненне.
Такім чынам, беларускі "КаАП" ідзе па шляху своеасаблівай камерцыялізацыі, бо пакуль за ўжыванне спiртнога на рабочым месцы прадугледжанае толькі звальненне.