У Беларусі забароняць рэкламу паслугаў экстрасенсаў і варажбітак
Рэклама паслугаў экстрасенсаў і варажбітак будзе забароненая ў Беларусі. Адпаведныя папраўкі прыняла Палата прадстаўнікоў у шэраг законаў па пытаннях рэкламы. Таксама, як адзначыла дэпутатка Ганна Бурава, у нашай краіне
"забараняецца рэклама псіхалагічнай дапамогі, за выключэннем выпадкаў,
калі такая дапамога аказваецца дзяржаўнымі органамі,
дзяржарганізацыямі, установамі адукацыі".
Бурава паведаміла, што ўводзіцца забарона і "на рэкламу паслуг сэксуальнага характара, у тым ліку пад выглядам псіхалагічнай дапамогі, кантактаў, рэлаксацыі, масажу, прыемнага правядзення часу, іншай законнай дзейнасці".
Інтэрфакс