У Беларусі заканадаўча забараняецца нацысцкая сімволіка

Падчас учарашняга пасяджэння сесii Палаты прадстаўнiкоў дэпутаты ўхвалiлi ў першым чытаннi праект Закона "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Беларусі па пытаннях процiдзеяння экстрэмiзму".

Паводле слоў старшынi КДБ Юрыя Жадобiна, якi прадстаўляў законапраект, дакумент прадугледжвае ўвядзенне адмiнiстрацыйнай адказнасцi за выраб, захаванне з мэтай распаўсюджвання, распаўсюджванне цi публiчную дэманстрацыю нацысцкiх сiмвалаў i атрыбутыкi.

Акрамя таго, пакаранне ўводзiцца за згаданыя дзеяннi з сiмваламi i атрыбутыкай, якая з’яўляецца падобнай да нацысцкай "да ступенi змяшання". Пад нацысцкай сiмволiкай разумеюцца сiмвалы, якiя выкарыстоўвалiся нацыянал-сацыялiстычнай партыяй Нямеччыны, а таксама фашысцкай партыяй Iталii.

Пры гэтым выкарыстанне такiх сiмвалаў не будзе карацца, калi гэта робiцца, напрыклад, для афармлення музейных экспазiцый, здымак фiльмаў цi пастановак спектакляў.

“Звязда”