У Беларусі закрываецца ё-ІНЖЫНІРЫНГ, супрацоўнікаў звальняюць

У Беларусі закрываецца ё-ІНЖЫНІРЫНГ. Кіраўніцтва фірмы яшчэ некалькі тыдняў таму аб'явіла пра гэта супрацоўнікам. Палову іх ужо звольнілі, астатнія атрымаюць разлік да 1 жніўня. Будынак фірмы ў прыгарадзе Мінска і абсталяванне выставілі на продаж.

Пра гэта паведамляе сайт rusautomobile.ru, які адзначае, што працэдура адбываецца "пры поўным нежаданні дзеючых асобаў гаварыць на гэтую тэму". Гендырэктар ё-ІНЖЫНІРЫНГ Андрэй Гінзбург (на здымку) толькі пацвердзіў сам факт закрыцця, але каментаваць гэта не стаў.

Адзначаецца, што рашэнне аб закрыцці фірмы прыняў яе заснавальнік — кампанія ОНЭКСИМ Групп. Прычына — адсутнасць прыбытку ад дзейнасці калектыва, у якім працавалі амаль 100 чалавек (адзначаецца, што сярэдні заробак у мінчукоў складаў 1200 еўра).

Больш падрабязна пра праекты, якімі займаўся ё-ІНЖЫНІРЫНГ, гл. тут.

Фота: rusautomobile.ru