У Беларусі зарэгістравана больш за 10,3 тыс. ВІЧ-інфекаваных
На 1 верасня ў Беларусі зарэгістравана 10 тысяч 336 ВІЧ-інфекаваных. За 8 месяцаў 2009 года іх паболела на 718. Для параўнання, за першыя 8 месяцаў 2008 г. колькасць ВІЧ-інфікаваных пацыентаў павялічылася на 545 чалавек. Узрост амаль 7 тысяч ВІЧ-інфікаваных — ад 15 да 29 гадоў. Людзі ў гэтым узросце складаюць групу найбольшай рызыкі. Разам з тым, за апошнія 12 гадоў зменшылася ўдзельная вага тых, хто захварэў ва ўзросце 15–19 гадоў: з 24,5% у 1996 годзе да 2,3% у 2008 годзе. За першыя восем месяцаў 2009 года — 3,2%, або 23 выпадкі.
Асноўны шлях перадачы інфекцыі — пры ін'екцыйным ўвядзенні наркатычных рэчываў. Так заразіліся 53,9% ад агульнай колькасці хворых на ВІЧ. Апошнімі гадамі значна павялічылася колькасць людзей, інфікаванне якіх адбылося ў выніку сексуальных кантактаў. За восем месяцаў 2009 года палавым шляхам інфікавалася 76,5% пацыентаў, паведамляе БелаПАН.