У Беларусі завяршылася амністыя 2007 года
Амністыя 2007 года завяршылася 26 траўня ў Беларусі. За яе час вызваліліся больш за 2,1 тысячы чалавек. Пра гэта паведаміў "Інтэрфакс" са спасылкай на Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі.
У лік вызваленых увайшлі тыя, хто кампенсаваў матэрыяльныя страты. Агулам асуджаныя кампенсавалі больш за 850 мільёнаў рублёў. Нагадаем, што дэкрэт аб правядзенні амністыі быў падпісаны яшчэ 26 лістапада 2006 года.
Па словах начальніка дэпартамента, пад амністыю траплялі 5,5 тыс. асуджаных. Тым, хто не пакрыў нанесеную шкоду, а таксама меў парушэнні, а таксама тым, да каго ўжывалася амністыя раней, цяпер было адмоўлена ў вызваленні.
Дарэчы, па фармальных прыкметах пад амністыю траплялі каля 400 жанчын, аднак пад яе патрапілі менш за 150 чалавек.