У Беларусі збіраюцца зарэгістраваць некалькі мільёнаў ровараў?

У Беларусі разглядаюць магчымасці рэгістрацыі ровараў, мапедаў і квадрацыклаў.  Новаўвядзенні мусяць быць распрацаваныя і ўнесеныя Пастаяннай камісіі на гарантаванні бяспекі дарожнага руху пры Савеце міністраў да 30 чэрвеня. Пра гэта паведамляе сайт zautra.by. Міністэрства ўнутраных спраў разам з Міністэрствам транспарту і Міністэрствам адукацыі абавязаныя высветліць, ці рэальна зарэгістраваць усе згаданыя сродкі перасоўвання.

Zautra.by зазначае, што ідэя рэгістраваць ровары досыць сумнеўная, улічваючы, што іх колькасць у краіне можа сягаць пад некалькі мільёнаў: ад дзіцячых да дарослых. Таму можа ўявіць сабе даўжэзныя чэргі ў ДАІ. З іншага боку, гэта някепскі сродак папаўнення бюджэту, бо, каб атрымаць дзяржнумар, давядзецца плаціць грошы.

Таксама чыноўнікі разглядаюць магчымасць выкарыстання раварыстамі шлемаў. Калі гэтая норма стане абавязковай, то шматмільённай арміі раварыстаў трэба будзе яшчэ выкласці грошы на гэты элемент экіпіроўкі, адзначае "Наша ніва"