У Беларусі з'явілася першая жаночая хакейная каманда

Першая жаночая хакейная каманда ў Беларусі атрымала назву “Пантэра”, паведамляе сайт Федэрацыі Хакею. 27 траўня яе зарэгістравалі як юрыдычную асобу — ТАА “Жаночы хакейны клуб”. Затым яна ўвайшла ў склад Федэрацыі Хакею Рэспублікі Беларусь. Асноўная задача каманды — папулярызацыя жаночага хакею ў Беларусі і стварэнне базы для фармавання нацыянальнай зборнай. Першы збор каманды адбудзецца 1 жніўня ў Раўбічах. Паколькі ў Беларусі ім няма с кім гуляць, “пантэры” падалі заяўку на ўдзел Адкрытым чэмпіянаце Латвіі.