У Беларусі з’явіўся новы від нерухомасці — машына-месца

Беларускія ўлады прыдумалі новы від нерухомасці — “машына-месца”. Такі аб’ект нерухомай маёмасці ўводзіцца ў грамадзянскае абарачэнне прэзідэнцкім указам №538 ад 14 кастрычніка, паведамляе АФН. Увогуле машына-месца — гэта нейкая пляцоўка, на якой можа знаходзіцца аўтамабіль. Напрыклад, месца на аўтастаянцы ці месца пад навесам у двары прыватнага дома. Цяпер машына-месцы ў Беларусі трэба будзе зарэгістраваць як нерухомасць. Іх можна будзе прадаваць ці здаваць у арэнду на законных падставах.