У Беларусі з'явяцца апазіцыянеры-антыкрызісныя агітатары
Антыкрызісных агітатараў будуць рыхтаваць Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы. У іх задачу ўваходзіць прапаганда сярод насельніцтва Антыкрызіснай платформы АДС.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
"Ёсць распрацаваны дакумент "Антыкрызісная платформа". Але мала мець гэты дакумент. Патрэбны яшчэ тыя, хто можа сустракаючыся з людзьмі ў рэгіёнах, па месцу жыхарства, па месцу працы, даносіць да людзей інфармацыю, што гэта за дакумент, у чым яго сутнасць, у чым яго карысць. Трэба падрыхтаваць такіх людзей, якія б маглі прафесійна прасоўваць Антыкрызісную платформу, да як мага большай колькасці людзей".
Паводле слоў Лябедзькі, да канца вясны плануецца надрукаваць каля 500 тысяч улётак і брашур з інфармацыяй пра Антыкрызісную платформу АДС.
Дарэчы, 24 красавіка Станіслаў Багданкевіч плануе агучыць асноўныя яе палажэнні на пасяджэнні Грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта, паведамляе БелаПАН.