У беларускім Парыжы асвечаная імправізаваная "Эйфелевая вежа"
Музей Яна Паўла II і новы касцёл адкрыліся ў вёсцы Парыж Пастаўскага раёна. Таксама адбылося ўрачыстае асвячэнне імправізаванай "Эйфелевай вежы". Усе гэтыя пабудовы з'явіліся дзякуючы ксяндзу Ёзасу Бульцы, кіраўніку гэтага каталіцкага прыходу, параху касцёла святой Ганны ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна.
Беларуская "Эйфелевая вежа" адрозніваецца ад французскай тым, што на вышыні 30 метраў усталяваны хрысціянскі крыж. На вежы ёсць адмысловая пляцоўка, на якую могуць падымацца турысты.
БелаПАН
Беларуская "Эйфелевая вежа" адрозніваецца ад французскай тым, што на вышыні 30 метраў усталяваны хрысціянскі крыж. На вежы ёсць адмысловая пляцоўка, на якую могуць падымацца турысты.
БелаПАН